Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ГАРТАЮЧЫ СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ ШКОЛЫ

Дата: 7 октября 2019 в 23:20

Родная школа…  Для кожнага яна незабыўная.

Школьны музей  захоўвае памяць пра вучняў  і настаўнікаў. Тут прайшлі залатыя гады дзяцінства і юнацтва нашых выпускнікоў. Заслугоўваюць пашаны копіі пасведчанняў і узнагарод, фотаздымкі настаўнікаў і вучняў… 

На перакрыжаванні бясконцых дарог-шляхоў узвышаецца постаць чалавека, імя якога НАСТАЎНІК. Колькі выпрабаванняў выпала на іх долю… Вучоба, праца, вайна і пабудова новага школьнага жыцця. Бязмерна адданыя сваёй справе, настаўнікі прысвяцілі усё сваё жыццё вучням. Дэвіз  іх працы: "Жыць - гэта не толькі думаць, а дзейнічаць".

Гартаючы летапіс школы мы знаёміліся з матэрыяламі гістарычнага экскурсу ў гісторыю школы.

   Да нашай размовы далучылася намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Захарэвіч А.С. Яна вучылася ў гэтай школе. Назірала за працай любімай матулі Марыі Федараўны Захарэвіч і  за настаўнікамі, якія ўкладвалі  сваю душу ў выхаванне падрастаючага пакалення.

    Мы даведаліся, што яна любіла і любіць  школу за сяброў, якіх ёй падарыла,  за яе ўтульныя, светлыя класы, якія сустракаюць яе, за яе энергію і гумар, за званочкі, якія гучаць, то з радасным спевам, то з трывожным чаканнем.

Мне здаецца сказаць проста "люблю" школу недастаткова, бо любоў сувымяраецца не словамі, а ўчынкамі, дзеяннямі. А што магу зрабіць для маёй школы я? Стаць добрым чалавекам? Безумоўна. Не забываць сваіх настаўнікаў? Бясспрэчна. А што яшчэ? Выдатная магчымасць пакінуць свой след у учынках. Спадзяюся, што, азнаёміўшыся з гісторыяй нашай школы, вы палюбіце яе, як любім мы, сагрэецеся цяплом нашага выдатнага кутка малой радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.