Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень: дзень роднай прыроды.

Дата: 21 апреля 2019 в 10:09, Обновлено 25 апреля 2019 в 10:16
275 просмотров

Галоўнай падзеяй шостага школьнага дня 20 красавіка стаў удзел у агульнашкольнай працоўнай акцыі “Квітней, родная школа!”. Пад дэвізам “Квітнеючы край – квітнеючая Беларусь!” навучэнцы 2-10 класаў ажыццявілі пасадку саджанцаў елачак уздоўж школьнага стадыёна. Навучэнцы 11 класа падтрымалі традыцыю ўстановы па закладцы чарговай “Алеі выпускнікоў”. 11 туй было высаджана будучымі выпускнікамі гэтага года на тэрыторыі школы. Навучэнцы 1-4 класаў майстравалі цудоўныя веснавыя кошыкі з кветкамі ў рамках творчай справы “Вясенні калейдаскоп”. Напрыканцы тыдня гісторыі і згодна з планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання 75-ай гадавіны з дня вызвалення Беларусі, прайшоў брэйн-рынг “Энцыклапедыя гісторыі”. Працавалі аб'яднанні па інтарэсах, факультатывы, школа будучага першакласніка "Першы крок да школы". “Разам нам цікава!” – да такой высновы прыйшлі ўсе, хто наведаў мерапрыемствы шостага школьнага дня.

       
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.