Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шостага кастрычніка. Табе, родная школа, наша любоў і клопат

Дата: 8 октября 2018 в 16:34, Обновлено 8 октября 2018 в 16:47
455 просмотров

Шостага кастрычніка, шосты школьны дзень, дзень школьных традыцый, прайшоў у нашай установе як заўсёды насычана і змястоўна. Навучэнцы старэйшых класаў наведалі факультатывы і гадзіны даступнасці, дзе змаглі дадаткова пазаймацца па вучэбных прадметах. Для вучняў малодшых класаў працавала пляцоўка па лега-канструяванні, затым прайшоў парад загадак "Школьныя сакрэты", працавалі аб'яднанні па інтарэсах "Бугі-вугі". "Мяч над сеткай", "Валейбол", "Свет хлопчыкаў і дзяўчынак". Члены грамадскіх дзіцячых аб'яднанняў прынялі ўдзел у акцыі "Помнік" па добраўпарадкаванні тэрыторыі абеліска , працавалі рознаўзроставыя атрады па месцы жыхарства. Але галоўнай падзеяй дня стала традыцыя па добраўпарадкаванні тэрыторыі школы. У працоўнай акцыі "Табе, родная школа, наша любоў і клопат" прынялі ўдзел усе класныя калектывы. А як жа інакш? Усе мы - гаспадары ў нашай установе!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.