Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інфармацыйная гадзіна "Айчынная вайна ў імёнах і лічбах"

Дата: 6 мая 2018 в 22:11
887 просмотров

7 мая інфармацыйная гадзіна будзе прысвечана Айчыннай вайне, у гады якой Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, але нават залітая крывёй мільёнаў людзей, разрабаваная і напаўразбураная, краіна не здавалася. Праз многія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народа, які ўнёс вялікі ўклад у Перамогу над фашызмам – свяшчэнная.

Сярод 34,4 мільёна савецкіх воінаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, больш за 1,3 мільёна беларусы і ўраджэнцы Беларусі.

На беларускай зямлі <font color="#0066cc">Вялікая Айчынная вайна</font> (22 чэрвеня 1941 г. – 9 мая 1945 г.) доўжылася 3 гады 1 месяц і 6 дзён – з 22 чэрвеня 1941-га па 28 ліпеня 1944 года. Тут праходзілі маштабныя баі і ваенныя аперацыі, сярод якіх:

Акупіраваная фашыстамі Беларусь стала краінай, дзе разгарнуўся буйнейшы ў Еўропе <font color="#0066cc">партызанскі</font> і падпольны рух. Супраць захопнікаў змагаліся больш за 374 тысячы партызан, больш як 70 тысяч удзельнікаў налічвала антыфашысцкае падполле.

Першы партызанскі бой Другой сусветнай вайны правёў 28 чэрвеня 1941 года ў наваколлі Пінска атрад легендарнага камандзіра Васіля Каржа.

Першымі партызанамі-героямі СССР у 1941 годзе сталі беларусы Ціхан Бумажкоў і Фёдар Паўлоўскі.

У ліпені 1943 года на чыгуначнай станцыі ў <font color="#0066cc">Асіповічах</font> партызаны ажыццявілі буйнейшую дыверсію, узарваўшы 4 нямецкія эшалоны з боепрыпасамі і танкамі "Тыгр". А адным з самых вялікіх партызанскіх баёў у гісторыі вайны стала Полацка-Лепельская бітва 1944 года.

Да канца 1943 года пад кантролем партызан знаходзілася 108 тысяч км² – амаль 60% акупіраванай праціўнікам тэрыторыі. Сярод самых вялікіх партызанскіх зон былі Клічаўская, Полацка-Лепельская, Суражскія (Віцебскія) "вароты"

У час Вялікай Айчыннай вайны менавіта ў беларускім <font color="#0066cc">Мінску</font> дзейнічала самае вялікае гарадское антыфашысцкае падполле ў Еўропе.

Адной з самых памятных старонак гісторыі мінскага супраціўлення стала аперацыя па ліквідацыі стаўленіка Гітлера ў Беларусі – гаўляйтара Вільгельма Кубэ. У ноч на 22 верасня 1943 года ў пасцелі ката, які знішчыў сотні тысяч жыццяў, узарвалася смяротная міна.

Праз гады гэта гісторыя была пакладзена ў аснову сюжэту вядомага савецкага фільма "Гадзіннік спыніўся апоўначы" – першай кінастужкі аб героях мінскага падполля…

Аднак нягледзячы на гераічнае супраціўленне народа, Беларусь, якая стаяла на шляху нацысцкай арміі Германіі, несла ў гады вайны незаменныя страты

На беларускай зямлі былі разрабаваны і разбураны 209 з 270 гарадоў. Фашысты правялі ў Беларусі больш за 140 карных аперацый, поўнасцю або часткова знішчыўшы 5454 вёскі.

Сумна вядомым сімвалам бязлітаснай расправы стала спаленая разам з людзьмі <font color="#0066cc">Хатынь</font>, лёс якой падзялілі яшчэ сотні вёсак краіны…

На тэрыторыі Беларусі фашысты стварылі больш як 260 лагераў смерці і месц масавага знішчэння людзей. У гэтым трагічным спісе:

  • чацвёрты па велічыні ў Еўропе лагер смерці <font color="#0066cc">"Трасцянец"</font>, дзе знішчылі больш за 200 тысяч чалавек (ёсць сведчанні, што ахвяр было намнога больш – амаль 546 тысяч);
  • жудасны дзіцячы канцлагер у вёсцы <font color="#0066cc">Чырвоны Бераг</font>, дзе самымі бесчалавечнымі спосабамі з юных ахвяр – да смерці – забіралі кроў для патрэб нямецкіх шпіталяў;
  • <font color="#0066cc">Азарыцкая зона смерці</font>, дзе пад адкрытым небам нацысты трымалі тысячы хворых на сыпны тыф, збіраючыся выкарыстоўваць людзей у якасці бактэрыялагічнай зброі супраць наступаючай Чырвонай Арміі…

Паводле няпоўных даных, у лагерах на тэрыторыі Беларусі нацысты знішчылі амаль 1,5 мільёна чалавек – не толькі мясцовых жыхароў, але і вывезеных з Аўстрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Францыі, Германіі…

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.