Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Правілы бяспечных паводзін для навучэнцаў у час работы на вучэбна-вопытным участку

Дата: 29 мая 2018 в 19:38
Автор: Селява Н. П.
358 просмотров

Інструкцыя па правілах бяспечных паводзін для навучэнцаў у час работы на вучэбна-вопытным участку
1. Прыходзіць на працу на вучэбна-вопытны ўчастак у рабочай вопратцы і абутку.
2. Пераносіць рыдлёўкі, граблі, вілы, матыкі ў вертыкальным становішчы, так, каб працоўная іх частка была накіравана ўніз, гэта засцерагае ад траўмаў.
3. Капаючы глебу рыдлёўкай, працаваць папераменна то з правай, то з левай нагі па пяць хвілін. Гэта папярэджвае скрыўленне хрыбетніка.
4. Працуючы рыдлёўкай, сачыць за тым, каб яна не параніла ногі. Не перагружаць рыдлёўку зямлёй, нагружаць яе не больш чым на адну трэцюю частку штыка. Падчас працы граблямі, віламі не накіроўваць іх працоўную частку на навакольных.
5. Пры пераносе зямлі строга выконваць нормы пераноскі.
6. Пры пераносе цяжараў раўнамерна нагружаць абедзве рукі.
7. Ачыстку глебы ад засмечваюць яе старонніх прадметаў (камянёў, шкла, абломкаў металу) праводзіць не рукамі, а з дапамогай рыдлёўкі, грабель, матык.
8. Пікіроўку расады, перасадку раслін, праполку ажыццяўляць у пальчатках.
9. Праводзячы падкормку раслін, нельга дакранацца да ўгнаенняў, а набіраць іх пластмасавымі лыжачкамі або шпатэлем.
10. Апырскванне і апыленне раслін ядахімікатамі выконваюць толькі дарослыя.
11. Выконваць азначаны настаўнікам рытм працы.
12. Па ўказанні настаўніка праз кожныя 30 хвілін рабіць у рабоце 10-ці хвілінныя перапынкі.
13. Нельга есці нямытыя караняплоды, гародніну і ягады.
14. Па заканчэнні працы на ўчастку ачысціць інвентар, здаць яго, зняць рабочую вопратку, старанна вымыць рукі з мылам.
15. У выпадку якой-небудзь траўмы тэрмінова звярнуцца да настаўніка, ён акажа дапамогу.
16. Строга выконваць указанні педагогаў у час працы на вучэбна-вопытным участку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.